Новы кабінет міністраў Японіі будзе надаваць прыярытэтную ўвагу барацьбе з пандэміяй і аднаўленню эканомікі

2020-09-17 17:06:09
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Новы старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі Ёсіхідэ Суга паспяхова абраны на пасаду 99-га па ліку прэм'ер-міністра гэтай краіны і ўжо сфарміраваў новы кабінет міністраў. Ё. Суга заявіў, што новы ўрад будзе надаваць прыярытэтную ўвагу барацьбе з пандэміяй і кіне ўсе сілы на садзейнічанне аднаўленню японскай эканомікі.

На першай прэс-канферэнцыі пасля ўступлення ў пасаду прэм'ер-міністра Ё. Суга заявіў: "На сённяшні дзень наш галоўны прыярытэт -- гэта барацьба з пандэміяй. Ні ў якім разе нельга дапусціць маштабнай успышкі, падобна той, што мае месца ў краінах Еўропы і ў ЗША. Я ў стане рашуча абараніць жыццё і здароўе нашых грамадзян. Пасля гэтага мы засяродзім нашу ўвагу на аднаўленні сацыяльна-эканамічнай актыўнасці".

Ё. Суга прапанаваў, грунтуючыся на саюзе Японіі і ЗША, прасоўваць фарміраванне стабільных адносін з Кітаем, Расіяй і іншымі краінамі і ў той жа час прыкладаць усе намаганні для вырашэння праблемы выкрадання КНДР японскіх грамадзян. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ