А. Лукашэнка ўступіў на пасаду прэзідэнта Беларусі

2020-09-23 20:00:00
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Аляксандр Лукашэнка ўступіў на пасаду прэзідэнта Беларусі. Цырымонія інаўгурацыі прайшла ў Палацы незалежнасці, паведаміла агенцтва БЕЛТА.

На цырымонію інаўгурацыі былі запрошаны ўсяго некалькі сотняў чалавек - вышэйшыя службовыя асобы, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі, кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, рэспубліканскіх СМІ, дзеячы навукі, культуры і спорту.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь прэзідэнт заступае на пасаду пасля прынясення прысягі наступнага зместу: "Заступаючы на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся верна служыць народу Рэспублікі Беларусь, паважаць і ахоўваць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, выконваць і абараняць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, свята і добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі ".

Паклаўшы правую руку на Канстытуцыю, А. Лукашэнка вымавіў прысягу на беларускай мове і падпісаў акт аб прынясенні прысягі. Пасля гэтага старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына ўручыла яму пасведчанне прэзідэнта.

Як паведамлялася, выбары кіраўніка дзяржавы адбыліся ў Беларусі 9 жніўня. Паводел даных ЦВК, за А. Лукашэнку прагаласавала 80,1 % выбаршчыкаў. Яўка склала 84,28 %.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ