Украінскія музыкі правялі анлайн-канцэрт з нагоды 71-й гадавіны заснавання КНР

2020-09-25 14:46:49
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Сёння адбыўся анлайн-канцэрт Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Закарпацкай вобласці / Паўднёва-Заходняя Украіна / з нагоды 71-й гадавіны заснавання КНР і Свята сярэдзіны восені.

Мерапрыемства было арганізавана пасольствам Кітая ва Ўкраіне пры падтрымцы гарадскога савета адміністрацыйнага цэнтра Закарпацкай вобласці - Ужгарада.

Перад пачаткам канцэрта мэр Ужгарада Багдан Андрэеў павіншаваў кітайскі народ з надыходзячай гадавінай заснавання КНР. "За 71 год Кітайская Народная Рэспубліка дасягнула неверагодна магутных вынікаў у сацыяльна-эканамічным, тэхнічным і культурным развіцці дзякуючы добрасумленнай і самаадданай працы кітайскага народа", - сказаў гарадскі галава, пажадаўшы Кітаю "міру, росквіту, поспехаў і новых дасягненняў".

Б. Андрэеў звярнуў увагу на тое, што ў апошнія гады Ужгарад значна актывізаваў супрацоўніцтва з Кітаем, у тым ліку, у культурнай сферы. У прыватнасці, у мінулым годзе ў горадзе адбылася цэлая серыя мерапрыемстваў з нагоды 70-й гадавіны заснавання КНР, якія прыйшліся па душы мясцовым жыхарам.

Сёлета з-за пандэміі новага каронавіруса / COVID-19 / урачыстасці вырашылі правесці ў віртуальным фармаце, арганізаваўшы анлайн-выступленне Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Закарпацкай вобласці. Падчас канцэрта, які атрымаў назву "Святкаванне 71-й гадавіны з дня ўтварэння КНР - "Я і мая Радзіма", музыкі выканалі вядомыя ўкраінскія і кітайскія кампазіцыі. Кіравала аркестрам заслужаная артыстка Украіны, вядомы дырыжор Вікторыя Свалявчык-Цанько.

Святочны канцэрт маглі паглядзець усе жадаючыя. Ён трансляваўся ў прамым эфіры па Цэнтральным тэлебачанні Кітая, а таксама ў сацыяльных сетках.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ