Часопіс "Прырода": вопыт Кітая ў сферы абароны біялагічнай разнастайнасці варта вывучаць ва ўсім свеце

2020-09-25 17:09:41
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

23 верасня брытанскі часопіс "Прырода" апублікаваў артыкул, у якім адзначаецца, што Кітай адыгрывае ключавую ролю ў глабальным кіраванні біялагічнай разнастайнасцю; у кітайскіх вучоных ёсць багаты вопыт, які варта вывучаць ва ўсім свеце.

У артыкуле гаворыцца, што на працягу некалькіх дзесяткаў гадоў у Кітаі вывучаюць баланс эканамічнага развіцця і экалагічнай шкоды, што карысна для вывучэння біяразнастайнасці ў глабальным маштабе.

У артыкуле адзначаецца, што хуткі эканамічны рост Кітая вырваў пакаленне з беднасці, а таксама спарадзіў некаторыя экалагічныя праблемы. Зацікаўленыя ведамствы краіны аб'ядноўваюць намаганні з айчыннымі і замежнымі навукоўцамі для вызначэння бяспечнага шляху развіцця. У прыватнасці, цэнтральны ўрад і ўрады на месцах у Кітаі вызначылі задачы па ахове навакольнага асяроддзя і праводзяць эксперыменты ў гэтым накірунку, стварылі эфектыўны механізм па кантролі і справаздачнасці, адзначаецца ў артыкуле брытанскага выдання.

Як там паведамляецца, у Кітаі таксама актывізуюцца інавацыі ў сістэме захавання і абароны навакольнага асяроддзя, вызначыўшы агульнанацыянальную «чырвоную лінію» па абароне экалогіі, адкрыўшы адмысловыя «адчувальныя» зоны, дзе забаронена камерцыйнае засваенне ў мэтах абмежавання чалавечай дзейнасці і абароны біяразнастайнасці. Гэта адно з найважнейшых палітычных рашэнняў, упершыню распрацаваных у свеце, яго варта вывучаць у іншых краінах.

30 верасня пад эгідай ААН адбудзецца анлайн-саміт, прысвечаны біяразнастайнасці. Часопіс «Прырода» узяў інтэрв'ю ў прадстаўнікоў шэрагу краін, якія прымуць удзел у саміце. Суразмоўцы брытанскага выдання выказалі надзею, што на 15-й канферэнцыі краін-удзельніц канвенцыі ААН аб біяразнастайнасці, якая пройдзе ў 2021 годзе ў кітайскім Куньміне, краіны змогуць аб'яднацца, адмаўляючыся аб палітычных рознагалоссяў, дамагчыся пагаднення ў мэтах ажыццяўлення новых мэтаў глабальнага біяразнастайнасці.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ