Замежныя СМІ: развіццё новай інфраструктуры дае магутны імпульс развіццю сусветнай эканомікі

2020-09-29 15:35:05
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Як пішуць замежныя СМІ, эканоміка Кітая няўхільна аднаўляецца, стабільна развіваецца і інфраструктура краіны, што стымулюе развіццё глабальнага металургічнага рынку і горназдабыўной прамысловасці.

Паводле даных Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення Кітая, ВУП Кітая ў другім квартале павялічыўся на 3,2% у гадавым вылічэнні і на 11,5% -- у параўнанні з першым кварталам, калі з-за негатыўнага ўздзеяння пандэміі ВУП краіны скараціўся на 6,8%. У цяперашні час Кітай павялічыць інвестыцыі ў новую інфармацыйную інфраструктуру, такую як хмарныя вылічэнні, вялікія даныя, штучны інтэлект, 5G і прамысловы інтэрнэт.

Цытуючы прагнозы аналітыкаў, The European Times лічыць, што ў трэцім квартале бягучага года Кітай запусціў шэраг праектаў будаўніцтва новай інфраструктуры.

Эканамісты Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця прагназуюць рост ВУП Кітая на 1,8% у 2020 годзе, што зробіць яго адзінай краінай G20, дзе тэндэнцыя да эканамічнага спаду ў сёлета не адзначыцца.

Паводле афіцыйнага сайта S&P Global Ratings, самыя добрыя вынікі прадэманстраваў эканамічны рост Кітая. Кітайскі ўрад запусціў серыю планаў эканамічнага стымулявання, якія будуць садзейнічаць у кароткатэрміновай перспектыве попыту краіны на буйнааптовыя тавары і падштурхнуць развіццё сусветнай эканомікі. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ