Эксперт: мэта ЗША – у заваёве правоў кантролю над TikTok і ключавых тэхналогій кампаніі

2020-09-29 17:35:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

27 верасня федэральны суд акругі Калумбія часова заблакаваў выканаўчы указ адміністрацыі ЗША аб выдаленні дадатку TikTok з мясцовых крам дадаткаў. Паводле інфармацыі амерыканскай радыёстанцыі NPR, падчас слуханні аб працягу або прыпыненні дзеяння адпаведнага ўказа адвакат TikTok Джон Хол сказаў, што выдаленне дадатку з крамаў дадаткаў -- гэта парушэнне права грамадзян на свабоду слова.

Інжынер Цэнтра па сертыфікацыі бяспекі інфармацыйных тэхналогій Кітая Ці Юе сказаў, што часовая блакіроўка ўказа Міністэрства гандлю ЗША дае магчымасць кітайскай кампаніі “перадыхнуць”. Але самым сур'ёзным выклікам для TikTok усё ж застаецца нявызначанасць у здзелках з амерыканскімі кампаніямі. Мяркуючы па афіцыйных рашэннях чыноўнікаў розных узроўняў, ЗША прэтэндуюць на права кантролю над кампаніяй і яе ключавымі тэхналогіямі пад падставай нацыянальнай бяспекі.

Кітай выступіў катэгарычна супраць таго, што амерыканскі бок пад падставай нацбяспекі забараніў правядзенне любых здзелак з мабільных дадаткаў WeChat і TikTok, што нанесла сур'ёзны ўрон законным правам і інтарэсам кітайскіх прадпрыемстваў і парушыла нармальны рынкавы парадак. Кітай заклікаў Злучаныя Штаты забяспечыць эфектыўную абарону справядлівых і празрыстых міжнародных правілаў. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ