СБ кратна павысіў прагноз росту кітайскай эканомікі

2020-09-30 13:25:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Тэмпы росту кітайскай эканомікі па выніках 2020 года складуць 2%. З такім прагнозам выступіў Сусветны банк. Складальнікі даклада растлумачылі, што кратнае павелічэнне прагнозу звязана з такімі станоўчымі з'явамі, як развіццё кітайскага экспарту, урадавыя меры падтрымкі эканомікі і нізкі ўзровень захворвання каранавіруснай пнеўманіяй з сакавіка гэтага года.

Сярод найбольш прыкметных праблем пазначана слабое аднаўленне ўнутранага спажывання. Сапраўды, спажывецкая актыўнасць у КНР аднаўлялася пасля эпідэміі значна больш павольна, чым вытворчасць або сектар паслуг. Толькі ў жніўні ўпершыню сёлета рознічныя продажы ў КНР паказалі рост 0,5% у гадавым вылічэнні.

Сусветны банк прагназуе, што кітайская эканоміка вернецца да даэпідэмічных тэмпаў росту ўжо ў наступным годзе. На думку банкаўскіх аналітыкаў, у 2021-м ВУП КНР павялічыцца на 7,9%. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ