Замежныя СМІ: развіццё кітайскай эканомікі будзе садзейнічаць аднаўленню эканомікі суседніх краін Азіі

2020-10-10 11:31:20
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Амерыканская інвестыцыйная кампанія Invesco на днях адзначыла, што з нагоды Нацыянальнага свята КНР і свята Сярэдзіны восені запаўняльнасць рэстаранаў і аб'ём унутранага турызму ў Кітаі ўсталявалі новыя рэкорды, адзначыўшы, што аднаўленне кітайскай эканомікі будзе спрыяць развіццю эканомікі суседніх азіяцкіх краін.

Паводле даных Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР, у верасні 2020 года індэкс менеджэраў па закупках (PMI) у вытворчым сектары Кітая павысіўся да 51,5 у параўнанні са жнівеньскім паказчыкам, зафіксаваным на ўзроўні 51.

Каментуючы ўстойлівае пашырэнне вытворчага сектара Кітая, амерыканскі тэлеканал CNBC паведаміў, што кітайская эканоміка працягвае стабільна аднаўляцца.

Паводле паведамлення брытанскай радыёвяшчальнай карпарацыі BBC, стымуляванне ўнутранага спажывання і велізарныя субсідыі ў значнай ступені спрыяюць аднаўленню турыстычнай галіны Кітая.

Галоўны эканаміст чыкагскай таварнай біржы CME Group Блу Путнам адзначыў, што буйныя ўкладанні кітайскага ўрада ў

будаўніцтва аб'ектаў інфраструктуры ў большай ступені паскорыла аднаўленне нацыянальнай эканомікі. Гэта каштоўны вопыт Кітая па аднаўленні эканомікі краіны.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ