У Кітаі пройдзе міжнародная выстава інвестыцый і гандлю ШАС

2020-10-10 15:35:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

З 16 па 18 кастрычніка ў г. Цзяачжоу правінцыі Шаньдун будзе праходзіць міжнародная выстава інвестыцый і гандлю Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. У мерапрыемстве прымуць удзел акрэдытаваныя ў Кітаі дыпламатычныя прадстаўнікі з 28 краін-удзельніц ШАС. На выставе будуць прадстаўлены прадукцыя і паслугі больш чым 600 кампаній. У афлайн фармаце прымуць удзел больш за 300 кітайскіх і замежных прадпрыемстваў, а ў рэжыме анлайн да іх далучацца яшчэ 350 прадпрыемстваў. Пра гэта паведаміў сакратар гаркама Цзяачжоу Лю Цзяньцзюнь.

Паводле яго слоў, для правядзення маючай адбыцца выставы выкарыстоўваюцца афлайн- і анлайн фарматы. Плошча выставы складзе 15 тыс. кв. метраў, дзе сваю прадукцыю і паслугі прадставяць прадпрыемствы, занятыя ў сферы лагістыкі, энергетыкі, фінансаў, гандлю і інш. Адначасова з гэтым, «віртуальная» выстава будзе ў асноўным арыентавана на прэзентацыі замежных прадпрыемстваў. Будучы адной з важных платформаў абмену і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння паміж краінамі-удзельніцамі ШАС, анлайн-выстава будзе працаваць на працягу больш доўгага тэрміну.

Кіраўнік мясцовага падкамітэту пры Кітайскім камітэце садзейнічання развіццю міжнароднага гандлю Юй Фэнгуй адзначыў, што асноўныя экспанаты на выставе - гэта тавары і паслугі ў сферы фінансаў, сельскай гаспадаркі, культуры, турызму, лёгкай прамысловасці і прыкладных мастацтваў.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ