Біл Гейтс: ЗША - адна з краін з найгоршай сітуацыяй з тэставаннем на каронавірус і адсочваннем кантактаў хворых COVID-19

2020-10-16 15:34:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Заснавальнік амерыканскай кампаніі Microsoft Біл Гейтс у інтэрв'ю амерыканскім СМІ заявіў, што ў краіне існуюць праблемы з тэставаннем на каронавірус, урад таксама перадаў няслушную інфармацыю адносна сітуацыі з нашэннем масак. Ён адзначыў, што ў цяперашні час ЗША з'яўляецца адной з краін з найгоршай сітуацыяй з тэсціраваннем і адсочваннем кантактаў хворых COVID-19.

Згодна з інфармацыяй, апублікаванай на сайце Politico, Біл Гейтс раскрытыкаваў урад за занадта доўгае чаканне вынікаў тэставання і дрэннае адсочванне кантактаў хворых COVID-19. Ён таксама адзначыў, што ў ЗША яшчэ ёсць час, каб палепшыць якасць тэставання на каронавірус.

У інтэрв'ю Біл Гейтс таксама адзначыў, што «цяпер мы атакуем вядучых навукоўцаў» і «руйнуем аўтарытэт найбольш дасведчаных». На сайце Politico гаворыцца, што Біл Гейтс меў на ўвазе вядучага інфекцыяніста ў ЗША Энтані Фаучы.

Акрамя таго, Біл Гейтс адзначыў, што Цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША (Centers for Disease Control and Prevention) таксама з'яўляюцца аднымі з аб'ектаў атакі амерыканскага ўраду. З пачатку эпідэміі ім «не дазваляюць выказваць сваё меркаванне» .- 0-


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ