Эканамічныя паказчыкі Кітая за першыя тры кварталы 2020 года ўражваюць -- СМІ

2020-10-21 15:35:51
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Асноўныя эканамічныя паказчыкі сведчаць аб паляпшэнні сітуацыі ў Кітаі, і актыўнае ажыўленне кітайскай эканомікі будзе стымуляваць аднаўленне сусветнай эканомікі. Па паведамленні амерыканскага выдання The New York Times, падчас супрацьстаяння эпідэміі COVID-19 у глабальным маштабе Кітай сваімі дзеяннямі паказаў свету, як можа аднавіцца эканоміка на фоне эпідэміі.

Як паведаміла брытанская газета Financial Times, у трэцім квартале бягучага года ВУП Кітая павялічыўся на 4,9% у гадавым вылічэнні, што паступова набліжаецца да ўзроўню да пачатку эпідэміі.

На думку дырэктара Дэпартамента па бюджэтных пытаннях Міжнароднага валютнага фонду Віктара Гаспара, рост кітайскай эканомікі ажыццяўляецца дзякуючы значнай фінансавай падтрымцы кітайскага ўрада і яго вялікім намаганням па стымуляванні ўнутранага попыту і спажывання.

Брытанскі аналітык Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў Давід Рамірас лічыць, што аднаўленне кітайскай эканомікі мае важнае значэнне для аднаўлення сусветнай эканомікі, бо Кітай адыгрывае важную ролю ў глабальным ланцужку забеспячэння. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ