МЗС КНР: Кітай выступае супраць прылічэння 6 кітайскіх СМІ да «замежных агентаў»
ЗША абвясцілі аб унясенні шасці кітайскіх СМІ ў спіс «замежных місій». З нагоды гэтага 22 кастрычніка на чарговай прэс-канферэнцыі афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь заявіў, што гэта палітычны ціск і дыскрэдытацыя кітайскіх СМІ ў ЗША.
Чжаа Ліцзянь адзначыў, што ў апошнія гады амерыканскі ўрад увёў неабгрунтаваныя абмежаванні на нармальную дзейнасць кітайскіх навінавых СМІ і іх супрацоўнікаў, стварае рознага роду перашкоды, пастаянна ўзмацняе дыскрымінацыю і палітычны ціск на кітайскія СМІ. - Р -