ЕАЭС і Кітай рыхтуюцца адмовіцца ад долара

2020-10-27 18:43:39
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Разлікі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам (ЕАЭС) і Кітаем з выкарыстаннем долара і еўра прыводзяць да страт як для бізнесу, так і для бюджэту гэтых краін. Каб пазбегнуць страт, звязаных з валацільнасцю валютных курсаў, і не залежаць ад міжнародных санкцыяў, ЕАЭС і Кітай павінны ажыццяўляць разлікі або ў нацыянальных валютах, або ва ўласнай наднацыянальнай валюце. Да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі форуму «Спалучэнне Еўразійскага эканамічнага саюза і кітайскай ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях », піша «Ведамасці».

«Справа не ў тым, каб палітычна аддзяліцца ад ЗША і ЕС, - заявіў член Калегіі (міністр) па інтэграцыі і макраэканоміцы ЕЭК Сяргей Глазьеў. - Проста цяперашні стан валютна-фінансавых адносін на міжнародным рынку не адпавядае інтарэсам многіх краін». Зараз, паводле яго слоў, на міжнародным фінансавым рынку назіраюцца прыкметы маніпулявання каціроўкамі валют, якія негатыўна адбіваюцца на эканоміках краін ЕАЭС. Дадатковыя праблемы стварае неэквівалентны грашова-эканамічны абмен, які звязаны з рознай цаной грошай на розных рынках і тычыцца патокаў капіталаў і цэнаўтварэння. «Тая акалічнасць, што мы гандлюем па цэнах, якія самі не вызначаем, прыносіць нашым кампаніям немалыя страты», - адзначыў Глазьеў.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ