The Wall Street Journal: З-за пандэміі аб'ёмы замежных інвестыцый падаюць па ўсім свеце за выключэннем Кітая

2020-10-30 10:56:29
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У першай палове гэтага года прыток прамых замежных інвестыцый у КНР заставаўся ў асноўным стабільным, у той час як прыток інвестыцый у ЗША і ЕС значна знізіўся. Гэта яшчэ раз паказвае на тое, што Кітай, другая па велічыні эканоміка свету, адносна слаба закранута эпідэміяй COVID-19, паведамляе амерканскае выданне The Wall Street Journal.

27 кастрычніка Канферэнцыя па гандлі і развіцці ААН (ЮНКТАД) паведаміла пра тое, што ў першым паўгоддзі сярэдні аб'ём новых інвестыцый за месяц ўпаў амаль удвая ў параўнанні з сярэднемесячным значэннем за ўвесь 2019 год, што з'яўляецца рекордным падзеннем за ўсю гісторыю назіранняў, падкрэсліла выданне.

Аднак, нягледзячы на тое, што прыток замежных інвестыцый у ЗША і ЕС знізіўся на 61% і 29% адпаведна, зніжэнне прытоку падобных сродкаў у КНР склала толькі 4%. За першыя паўгода Кітай прыцягнуў замежных інвестыцый на суму 76 млрд. дол. ЗША, у той час як у Злучаныя Штаты паступіў 51 млрд. дол. ЗША замежных інвестыцый.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ