Колькасць амерыканскага кантынгенту ў Афганістане і Іраку будзе скарочана да 2,5 тыс. xалавек да пачатку 2021 года
Колькасць амерыканскага вайсковага кантынгенту ў Афганістане і Іраку будзе скарочана да 2,5 тыс. xалавек у кожнай з краін да сярэдзінs студзеня 2021 года. Пра гэта абвясціў выконваючы абавязкі міністра абароны ЗША Крыстафэр Мілер на прэс-канферэнцыі ў Пентагоне.
Ён паведаміў, што Мінабароны выканае даручэнне кіраўніка краіны Дональда Трампа аб далейшай перадыслакацыі амерыканскіх сіл з дзвюх краін. Па словах міністра, гэта адпавядае ўсталяваным планам і стратэгічным мэтам ЗША. Планы былі даведзеныя да Кангрэса, генеральнага сакратара НАТА і прэзідэнта Афганістана.
Як паведамляюць мясцовыя СМІ, у цяперашні час у Афганістане і Іраку знаходзяцца адпаведна 4,5 тыс. і 3 тыс. амерыканскіх вайскоўцаў.