Беларусь усяляк спрыяе спалучэнню ініцыятывы "Пояс і шлях" з інтэграцыйнымі працэсамі ў ЕАЭС - А. Лукашэнка

2020-11-25 11:22:37
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Беларусь спрыяе і будзе спрыяць спалучэнню кітайскай ініцыятывы "Пояс і шлях" з інтэграцыйнымі працэсамі ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Пра гэта заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час прыняцця даверчай граматы новага пасла КНР у Беларусі Се Сяаюна.

А. Лукашэнка заявіў: "Характар нашых адносін з Кітайскай Народнай Рэспублікай - усебаковае стратэгічнае партнёрства і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. І гэтым усё сказана (усё гэта замацавана ў нарматыўна-прававых міжнародных актах ). Гэтай філасофіяй працятыя ўсе сферы нашага ўзаемадзеяння".

Прэзідэнт Беларусі нагадаў, што Беларусь актыўна ўдзельнічае ў кітайскай ініцыятыве "Пояс і шлях". "Сёння гэта рэальны праект, які дае канкрэтную аддачу, і мы ўсяляк спрыяем і будзем спрыяць яго спалучэнню з інтэграцыйнымі працэсамі ў Еўразійскім эканамічным саюзе, наколькі гэта магчыма", - сказаў А.Лукашэнка.

У якасці аднаго з паказальных прыкладаў двухбаковага супрацоўніцтва ён прывёў праект Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень", дзе працуюць ужо каля 70 высокатэхналагічных замежных кампаній.

У сваю чаргу, Се Сяаюн адзначыў, што Кітай і Беларусь - усебаковыя стратэгічныя партнёры на аснове ўзаемнага даверу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. "На працягу 28 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін сувязі паміж Кітаем і Беларуссю развіваюцца ўстойліва і дынамічна, прасоўваецца супрацоўніцтва ў розных галінах у інтарэсах абедзвюх краін, - сказаў ён. - Пасля ўспышкі пандэміі COVID-19 Кітай і Беларусь разам пераадольваюць цяжкасці і падтрымліваюць адно аднаго, што ў поўнай меры адлюстроўвае высокі ўзровень і асаблівы характар кітайска-беларускіх адносін, а таксама паказвае глыбокае сяброўства паміж народамі дзвюх краін ".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ