Каментар: Дзяржсакратар ЗША Майк Пампея запомніцца як горшы ў гісторыі

2021-01-21 16:33:51
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У апошнія дні працы адміністрацыі Дональда Трампа, якая сыходзіць, дзяржсакратар ЗША Майкл Пампея распачаў цэлы шэраг неадназначных знешнепалітычных крокаў. Пры яго падтрымцы Вашынгтон адмяніў абмежаванні кантактаў афіцыйных асоб ЗША з кіраўніцтвам кітайскага Тайваня, вярнуў Кубу ў спіс дзяржаў, якія падтрымліваюць міжнародны тэрарызм, а таксама ўзмацніў санкцыі супраць Ірана. Акрамя таго, Майк Пампея на працягу трох дзён апублікаваў у соцсетках больш за 60 адыёзных заяваў, у якіх нахвальваў нейкія ўласныя "поспехі" у дачыненні да Кітая, рабіў агрэсіўныя выпады ў дачыненні да Кампартыі Кітая і палітыкі, якая праводзіцца ёю і г. д.

Каментуючы дзеянні Майка Пампея, газета The New York Times піша, што ён спальвае ўсе масты і ўводзіць краіну ў поўны хаос.

Аналітыкі называюць істэрыю Майка Пампея яго апошнім дэструктыўным акордам перад сыходам і спробай працягнуць сваю палітычную кар'еру. Як адзначаецца ў газеце The Washington Post, Майк Пампея імкнецца з дапамогай сваіх адчайна лютых дзеянняў стварыць для новай адміністрацыі ЗША шматлікія перашкоды і цяжкасці, каб затым набраць палітычныя балы для ўдзелу ў выбарах у прэзідэнты ЗША ў 2024 годзе.

Неймаверна, што галоўны дыпламат сусветнай звышдзяржавы ставіць свае асабістыя палітычныя амбіцыі вышэй за нацыянальныя інтарэсы. Відавочна, што яго дзеянні і знешняя палітыка, якая праводзіцца, наносяць вялікую шкоду не толькі кітайска-амерыканскім адносінам і ўсяму свету, але, у першую чаргу, самім ЗША.

Апошнія тры гады пры ажыццяўленні сваіх паўнамоцтваў Майк Пампея і падобныя яму эгацэнтрычныя і карыслівыя палітыкі безупынна распальвалі нянавісць і сеялі разлад у міжнароднай супольнасці, імкнучыся раскалоць свет і наладжваючы на глабальнай палітычнай арэне тэатральныя выступленні, поўныя агрэсіі, фарсу і хлусні.

Як мяркуюць аналітыкі, пад кіраўніцтвам Майка Пампея дыпламатыя ЗША прыйшла да палітыкі жорсткага унілатэралізму і адраджэння ідэй макартызму. Так, парушаючы Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (РСМД), Злучаныя Штаты вырашылі таксама выйсці са шматлікіх міжнародных пагадненняў, што нанесла беспрэцэдэнтны ўрон светапарадку і падарвала глабальную стабільнасць.

Акрамя таго, ЗША паспрабавалі і працягваюць імкнуцца задушыць Кітай і пачаць новую «Халодную вайну», што выклікала сур'ёзныя сацыяльна-эканамічныя ўзрушэнні ва ўсім свеце, асабліва на фоне пандэміі COVID-19. Майк Пампея таксама асабіста адказны за разрыў дамовы ЗША з Іранам па ядзернай праграме і за забойства высокапастаўленых іранскіх вайскоўцаў. Усяляк запалохваючы і аказваючы жорсткі ціск на еўрапейскія краіны, ён прывёў адносіны ЗША з саюзнікамі да беспрэцэдэнтнага абвастрэння.

Аналітыкі мяркуюць, што правядзенне Майкам Пампея палітыкі запалохвання і дыпламатыі прымусу і хлусні, а таксама прымяненне санкцый яскрава сведчыць пра тое, што гучныя дэкларацыі аб амерыканскіх свабодах, роўнасці дэмакратыі і правах чалавека - гэта не што іншае, як пустыя словы, якія даўно страцілі сваю каштоўнасць.

Як адзначае газета The New York Times, Майк Пампея, гуляючы, разбурыў рэпутацыю Дзярждэпартамента ЗША, на фарміраванне якой сышлі шматлікія дзесяцігоддзі. «Мы жывём у незаможнай краіне», - піша амерыканскі часопіс The Atlantic. Нават сродкі масавай інфармацыі Канзаса, роднага горада Майка Пампея, адзначылі, што пасля ўступлення на пасаду дзяржсакратара ён паступова ператварыў Злучаныя Штаты да краіны, якая «поўная смутку, гневу і шкадаванняў».

Між тым Майк Пампея спявае сабе дыфірамбы, выхваляючыся, што "поспехі, дасягнутыя ім падчас знаходжання на пасадзе, застануцца ў гісторыі». Але да яго глыбокага расчаравання, гісторыя захавае толькі сведчанні таго, што ён - найгоршы дзяржсакратар у гісторыі ЗША, які дзеля асабістай выгады нанёс велізарную шкоду інтарэсам народам усяго свету і інтарэсам народа Злучаных Штатаў, у першую чаргу.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ