Дж. Байдэн абвясціў шэраг адміністрацыйных мер, адмяніўшы спрэчныя рашэнні Д. Трампа

2021-01-22 15:26:00
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пасля прывядзення да прысягі ў якасці новага прэзідэнта ЗША, Джозаф Байдэн у сераду абвясціў шэраг адміністрацыйных мер, у тым ліку аб вяртанні краіны да Парыжскага пагаднення па клімаце і аб адмене рашэння аб выхадзе Злучаных Штатаў з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя / СААЗ /, адмяніўшы спрэчныя рашэнні Дональда Трампа.

Акрамя двух згаданых мер, новы кіраўнік амерыканскай адміністрацыі таксама вырашыў заснаваць новы офіс у Белым доме, які будзе каардынаваць адпаведныя дзеянні ў барацьбе з эпідэміяй каронавіруса новага тыпу / COVID-19 / і дакладваць наўпрост Дж. Байдэну, адновіць працу Упраўлення глабальнай бяспекі здароўя і біялагічнай абароны пры Савеце нацыянальнай бяспекі / СНБ /, скасаванага указам Д. Трампа, на працягу 100 дзён запусціць праграму па нашэнні масак ва ўсіх федэральных будынках, на федэральных тэрыторыях, на бартах міжштатных рэйсаў, у чыгуначнай сістэме і сістэме аўтобуснага транспарту, а таксама спыніць будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай.

Перад тым, як Дж. Байдэн падпісаў указ аб вяртанні да Парыжскага пагаднення па клімаце, ён заявіў, што ЗША распачне небывалыя меры па супрацьдзеянні кліматычным зменам. Прэс-сакратар Белага дома Джэніфер Псакі учора ўвечары адзначыла на прэс-канферэнцыі, што адміністрацыя Дж. Байдэна лічыць, што кліматычны крызіс ўяўляе пагрозу як для ЗША, так і для ўсёй сусветнай супольнасці, а вяртанне да пагаднення з'яўляецца важным крокам для пераадолення гэтага крызісу.

Дж. Байдэн адмяніў забарону на паездкі ў ЗША для краін, насельніцтва якіх складаюць галоўным чынам мусульмане, і некаторых афрыканскіх дзяржаў, афіцыйна заклікаўшы Кангрэс зацвердзіць новы міграцыйны законапраект, які дазваляе адкрыць 11 млн мігрантам, у якіх няма права на сталае жыхарства, шлях да атрымання грамадзянства на працягу васьмі гадоў.

Новы кіраўнік Белага дома таксама загадаў адмовіцца ад дыскрымінацыі па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі і даручыў федэральным ведамствам распрацаваць план па ліквідацыі сістэмнай расавай дыскрымінацыі.

Акрамя таго, Дж. Байдэн даручыў федэральным органам перагледзець 103 меры, прынятыя адміністрацыяй Д. Трампа ў сферах аховы навакольнага асяроддзя і грамадскай аховы здароўя.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ