СААЗ плануе зацвердзіць шэраг вакцын заходніх і кітайскіх вытворцаў

2021-01-26 16:40:56
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Каб вырашыць праблему дэфіцыту вакцыны супраць COVID-19 і спрыяць эфектыўнай вакцынацыі ў розных краінах, у бліжэйшыя тыдні і месяцы Сусветная арганізацыя аховы здароўя плануе зацвердзіць для выкарыстання ў надзвычайных сітуацыях шэраг прэпаратаў супраць COVID-19 заходніх і кітайскіх вытворцаў. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на ўнутраны дакумент СААЗ.

Згодна з дакументам, вакцына супраць COVID-19, распрацаваная брытанскай кампаніяй AstraZeneca, будзе ўхвалена для прымянення СААЗ у студзені або лютым. Не раней за канец лютага атрымае ўхвалу СААЗ вакцына, вырабленая ў Паўднёвай Карэі кампаніяй SK Bioscience. У дакуменце таксама гаворыцца, што СААЗ разглядае магчымасць хуткага зацвярджэння яшчэ двух кітайскіх вакцын. Рашэнне па заяўках Sinopharm і Sinovac будзе прынята не раней за сакавік. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ