Рэальныя даходы насельніцтва Беларусі ў 2020 годзе выраслі на 4,6 працэнта

2021-02-17 16:58:27
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў 2020 годзе склалі 104,6 працэнта да ўзроўню 2019 года. Пра гэта ў аўторак гаворыцца на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 64,8%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход - 7,4 %, трансферты насельніцтву / пенсіі, дапамогі, стыпендыі і інш. / - 23%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 4,8 %.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва - гэта грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ