Рэзідэнты свабодных эканамічных зон у 2020 годзе сфарміравалі амаль 5 % ВУП Беларусі

2021-02-17 16:59:53
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Рэзідэнты свабодных эканамічных зон / СЭЗ / у 2020 годзе сфарміравалі 4,9 % ВУП Беларусі, паведамілі ў аўторак у Міністэрстве эканомікі краіны.

"На прадпрыемствах у СЭЗ працуюць 5 працэнтаў работнікаў ад сярэдняспісачнай колькасці па краіне. Пры гэтым на долю рэзідэнтаў СЭЗ у рэспубліканскіх паказчыках па выніках 2020 года прыпдае 23 % прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове / плюс 6,7 прац. пункта да ўзроўню 2019 года /, 20,4 % экспарту тавараў / плюс 3 прац. пункта / і 16,6 % вытворчасці прамысловай прадукцыі / плюс 1,3 прац. пункта / ", - распавялі ў ведамстве.

У параўнанні з 2019 годам дасягнуты рост прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове ў 1,5 разы / да 307 млн долараў ЗША /, аб'ёмаў вытворчасці прамысловай прадукцыі і выручкі ад рэалізацыі - на 10 працэнтаў, выплачаных рэзідэнтамі СЭЗ падаткаў, збораў і плацяжоў - - на 4,1 %, экспарту тавараў - на 2,2 працэнта.

Ва ўмовах абмежаванняў вядзення бізнесу, выкліканых пандэміяй, і наяўнасці валютных абавязацельстваў у асобных рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон чысты прыбытак у цэлым па СЭЗ знізіўся да 43,1 млн беларускіх рублёў / 16,6 млн долараў / у 2020 годзе.

На працягу 2020 года СЭЗ прыцягнулі 43 новых рэзідэнта з агульным аб'ёмам заяўленых інвестыцый каля 200 млн долараў, з іх каля паловы - з замежным капіталам.

На 1 студзеня 2021 года ў якасці рэзідэнтаў СЭЗ зарэгістраваныя 440 суб'ектаў гаспадарання. Рэалізуюцца праекты з прыцягненнем інвестыцый з больш чым 30 краін на агульную суму заяўленых інвестыцый каля 7 млрд долараў ЗША.

Нагадаем, што ў цяперашні час у Беларусі функцыянуюць шэсць свабодных эканамічных зон / па адной у кожным абласным адміністрацыйным цэнтры, уключаючы Мінск /. На гэтых тэрыторыях дзейнічае спрыяльны прававы рэжым для камерцыйнай дзейнасці. У СЭЗ занята звыш 135 тыс. чалавек.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ