Генеральны сакратар ААН прапанаваў выпрацаваць "глабальны план па вакцынацыі" ад COVID-19

2021-02-18 15:15:34
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш у сераду прапанаваў "Групе дваццаці" стварыць спецыяльную працоўную групу для падрыхтоўкі "глабальнага плана па вакцынацыі" ад каронавіруса новага тыпу / COVID-19 /.

А. Гутэрыш прадставіў гэтую ініцыятыву на адкрытых дэбатах у Савеце Бяспекі ААН па тэме размеркавання вакцын ад COVID-19. Паводле яго слоў, існуючы механізм COVAX, накіраваны на забеспячэнне вакцынай краін з нізкім і сярэднім узроўнем даходу, павінен атрымаць дастатковую фінансавую падтрымку. Аднак гэтага механізму недастаткова, неабходна распрацаваць "глабальны план па вакцынацыі", накіраваны на аб'яднанне навуковых ведаў, вытворчых магчымасцяў і фінансавых сродкаў. Кіраўнік ААН прапанаваў, каб "Група дваццаці" кіравала працай па стварэнні спецыяльнай групы, якая адказвае за падрыхтоўку такога плану і яго далейшую каардынацыю і фінансаванне.

На яго думку, спецыяльная група павінна ўключаць у сябе ўсе краіны, здольныя распрацоўваць і вырабляць вакцыны, СААЗ і іншыя міжнародныя арганізацыі і фінансавыя ўстановы. Рабочая група павінна мець магчымасць мабілізаваць фармацэўтычныя кампаніі, ключавыя прамысловыя і транспартныя прадпрыемствы.

Справядлівасць вакцынацыі з'яўляецца вельмі сур'ёзным маральным выпрабаваннем для чалавецтва, сказаў А. Гутэрыш, дадаўшы, што неабходна як мага хутчэй забяспечыць жыхароў усіх рэгіёнаў вакцынай. У цяперашні час існуюць сур'ёзныя рэгіянальныя дысбалансы і няроўнасць у галіне вакцынацыі -

на 10 краін прыпадае 75 % ад агульнай колькасці зробленых прышчэпак у свеце, але больш за 130 іншых краін яшчэ нават не пачалі вакцынацыі.

Ён падкрэсліў, што далейшае распаўсюджванне і муціраванне COVID-19 можа прывесці да з'яўлення новага штаму, які будзе лягчэй распаўсюджвацца, прыводзіць да яшчэ большай колькасці смерцяў і на які не будзе мець эфект існуючыя вакцыны і тэрапія. Гэта можа падоўжыць эпідэмію, зноў ударыць па развітых рэгіёнах і запаволіць тэмпы аднаўлення сусветнай эканомікі. Салідарнасць міжнароднай супольнасці зможа забяспечыць дастатковую пастаўку і справядлівае размеркаванне вакцыны, умацаваць давер да вакцын і перамагчы пандэмію, сказаў на заканчэнне А. Гутэрыш.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ