Д. Байдэн загадае прыспусціць сцягі ў памяць пра 500 тыс. ахвяр пандэміі

2021-02-23 16:41:43
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн загадае прыспусціць сцягі на федэральных аб'ектах у памяць пра 500 тыс. ахвяр пандэміі COVID-19 у Злучаных Штатах. Пра гэта заявіла ў панядзелак на брыфінгу прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі.

Паводле яе слоў, у жалобнай цырымоніі прымуць удзел прэзідэнт, першая ледзі, віцэ-прэзідэнт Камала Харыс і яе муж. Яны запаляць свечкі на папросяць усіх амерыканцаў далучыцца да хвіліны маўчання.

"Прэзідэнт Байдэн таксама выступіць з прамовай і загадае прыспусціць усе сцягі на федэральных аб'ектах на працягу наступных пяці дзён", -- сказала Д. Псакі. Яна заявіла, што Д. Байдэн "падкрэсліць маштаб страт, якія гэтая вяха азначае для амерыканскага народа і вялікай колькасці сем'яў па ўсёй краіне".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ