Пятая сесія Асамблеі ААН па навакольным асяроддзі завяршылася

2021-02-24 15:49:16
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пятая сесія Асамблеі ААН па навакольным асяроддзі 23 лютага завяршыла працу ў Найробі. Яе ўдзельнікі заклікалі ўрады краін прыняць экспертныя рэкамендацыі па прадухіленні далейшага знікнення дзікіх жывёл і знішчэння прыродных рэсурсаў. Выканаўчы дырэктар Праграмы ААН па навакольным асяроддзі Інгер Андэрсан адзначыла, што планету можна выратаваць ад катастрофы, толькі калі людзі будуць жыць у гармоніі з прыродай. У 2020 годзе чалавецтва перажыло распаўсюджванне COVID-19 і іншыя выклікі ў галіне клімату, прыроды і забруджвання навакольнага асяроддзя, заявіла яна, дадаўшы, што ў 2021 годзе ўсе краіны павінны прыняць рашучыя меры для пераадолення гэтых крызісаў.

І. Андэрсан высока ацаніла забарону на імпарт, вытворчасць, продаж і выкарыстанне пластыкавых пакетаў ў многіх краінах Афрыкі. Паводле яе слоў, чалавецтва мае патрэбу ў глабальных дзеяннях, каб паступова цалкам спыніць выкарыстанне пластыкавых пакетаў, бо гэта адна з асноўных крыніц забруджвання навакольнага асяроддзя.

Пятая сесія Асамблеі ААН па навакольным асяроддзі прайшла 22-23 лютага ў фармаце відэаканферэнцыі. На ёй разгледжаны і зацверджаны сярэднетэрміновая стратэгія Асамблеі на 2022-2025 гады, а таксама праграма работы і бюджэт на 2022-2023 гады.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ