Школы, дзе вучацца больш за 168 млн падлеткаў і дзяцей па ўсім свеце, цалкам зачыненыя ўжо амаль год - ЮНІСЕФ

2021-03-04 11:58:12
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

З-за пандэміі каронавіруса новага тыпу школы, дзе вучацца больш за 168 млн падлеткаў і дзяцей па ўсім свеце, цалкам зачыненыя ўжо амаль год. Пра гэта сведчаць даныя апошняга даследавання, апублікаванага сёння Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ).

Як вызначаецца ў даследаванні, калі з сакавіка 2020 г. па люты 2021 г. вочнае навучанне ў школах было адкрыта цалкам менш за дзесяць дзён ці ж адкрыта часткова менш за 12 дзён, то такія школы лічацца цалкам зачыненымі на працягу амаль года. Даследаванне ахоплівала ўстановы ад дашкольнай адукацыі да старэйшай школы.

Паводле прыведзеных даных, у гэты перыяд у стане маштабнага каранціну знаходзіліся 14 краін, дзве трэціх з якіх прыпадалі на рэгіён Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна. Каранцін аказаў уплыў на амаль 98 млн падлеткаў і дзяцей, якія навучаюцца ў школах. Пры гэтым каля 214 млн падлеткаў і дзяцей па ўсім свеце страцілі звыш трох чвэрцяў магчымасцяў вочнага навучання.

Па словах выканаўчага дырэктара ЮНІСЕФ Генрыэты Фор, неабходна прыкласці ўсе намаганні, каб захаваць школы адкрытымі, ці ж пры планаванні аднаўлення іх працы, у першую чаргу, прымаць пад увагу тых дзяцей, хто пацярпеў ад пандэміі і не мае магчымасці хадзіць у школу.

Адпаведнае даследаванне ЮНІСЕФ дэманструе, што закрыццё школ можа пацягнуць за сабой цяжкія наступствы для вучобы і здароўя падлеткаў і дзяцей. Няспынна ўзрастае рызыка таго, што найбольш слабыя дзеці і тыя, у каго няма доступу да дыстанцыйным навучанні, ужо ніколі не змогуць вярнуцца ў класы, прычым некаторых дзяцей нават прымушаюць да дзіцячых шлюбаў ці да дзіцячай працы.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ