У ЗША ў 2020 годзе памерлі 375 тыс. чалавек ад COVID-19

2021-04-06 15:26:24
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па выніках 2020 года агульная колькасць смерцяў у ЗША перавысіла 3,3 млн чалавек, што стала абсалютным антырэкордам смяротнасці за ўсю гісторыю краіны. Пра гэта паведаміла The Associated Press са спасылкай на справаздачу, апублікаваную 31 сакавіка Цэнтрамі па кантролі і прафілактыцы захворванняў.

Згодна з дакументам, за 2020 год COVID-19 забраў жыцці 375 тыс. амерыканцаў. Заражэнне новым каранавірусам стала ў мінулым годзе трэцяй галоўнай прычынай смерці пасля захворванняў сэрца і рака. Вірус таксама ўвайшоў у першую дзясятку прычын смяротнасці ва ўсім свеце, абагнаўшы самагубства. У рэпартажы The Associated Press гаворыцца, што на працягу многіх гадоў смяротнасць у ЗША пастаянна дэманстравала тэндэнцыю да росту, аднак у 2020 годзе гэтая лічба рэзка павялічылася на 16%.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ