КНДР не будзе ўдзельнічаць у летніх Алімпійскіх гульнях у Токіа

2021-04-06 16:09:44
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

КНДР не будзе ўдзельнічаць у летніх Алімпійскіх гульнях у Токіа ў ліпені бягучага года, паведаміў паўночнакарэйскі партал Sports in the DPRK. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні Нацыянальнага алімпійскага камітэта КНДР, якое адбылося ў Пхеньяне 25 сакавіка. "НАК КНДР на пасяджэнні па прапанове ўдзельнікаў вырашыў не прымаць удзел у 32-х Алімпійскіх гульнях для абароны спартсменаў ад сусветнага крызісу ў галіне аховы здароўя, выкліканага каранавіруснай інфекцыяй", -- паведамляе партал.

26 сакавіка Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі паведаміла, што днём раней у Пхеньяне адбылося пасяджэнне НАК КНДР. На пасяджэнні, якое праходзіла ў фармаце відэаканферэнцыі, былі падведзены вынікі работы камітэта ў 2020 годзе і абмяркоўваліся напрамкі на 2021 год. Але ніякіх заяў аб тым, ці прыме КНДР удзел у Алімпійскіх гульнях, ён не зрабіў.

КНДР заяўляе, што паспяхова справілася з пандэміяй COVID-19, у краіне не было зафіксавана ніводнага выпадку заражэння каранавірусам з пачатку мінулага года. Тым не менш, Пхеньян прыняў рашучыя меры па стрымліванні віруса, уключаючы закрыццё сваіх межаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ