Каментар: правальная 20-гадовая вайна ў Афганістане - сімвал неплацежаздольнасці палітыкі ўмяшання ЗША

2021-04-28 15:57:05
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Як паведаміў на днях камандуючы войскамі ЗША і НАТА ў Афганістане генерал Скот Мілер, кааліцыя пачала вывад войскаў з шэрагу баз у рэгіёне. Па плане вывад павінен быць цалкам завершаны да 11 верасня бягучага года, што стане сведчаннем паспешнага заканчэння вайны, якая доўжылася 20 гадоў, і якая пакінула пасля сябе спустошаную і поўную пакут зямлю.

Паводле статыстыкі праекта "War Cost" ("Кошт вайны"), ініцыяванага Бостанскім універсітэтам ЗША, з 2001 года вайна ў Афганістане забрала жыцці ў агульнай складанасці каля 241 тыс. чалавек, у ліку якіх 71 тыс. - гэта грамадзянскія асобы. Нават у Кабуле, сталіцы краіны, выбухі і тэракты грукочуць вельмі часта, у сувязі з чым, мясцовае насельніцтва жыве ў пастаянным страху.

Смерць падцікоўвае на кожным кроку, а сацыяльнае развіццё знаходзіцца ў глыбокім крызісе. Афганістан па-ранейшаму застаецца адной з найменш развітых краін свету. Даныя Азіяцкага банка развіцця паказваюць, што 54,5% афганцаў жыве ў галечы, 40,1% працоўнага насельніцтва зарабляе менш 2 долараў у дзень.

Дзівіць і тое, што фарміраванні Талібану як галоўная мэта разгорнутай ЗША вайны, пасля ўвядзення сіл кааліцыі бесперапынна нарошчвалі свае маштабы, складаючы ўсё большую пагрозу ўладам Афганістана, падтрыманым Штатамі.

На думку доктара навук Сажана Гохеля з Мірнага фонду Азіі, Афганістан з вялікай верагоднасцю, як і ў 90 гг. мінулага стагоддзя, можа зноў апынуцца агменем для росту і распаўсюджвання экстрэмізму і тэрарызму - як унутры краіны, так за мяжой.

Поўнае фіяска амерыканскай арміі ў вайне ў Афганістане сведчыць аб няўдачы самой канцэпцыі "дэмакратыі па-амерыканску", дэманструе адмоўныя наступствы знешняй палітыкі, якая праводзіцца ЗША ў плане правакавання беспарадкаў, арганізацыі "аранжавых рэвалюцый" і ўмяшання ва ўнутраныя справы іншых краін.

Дзівіць сваім нахабствам і тонам тое, што пасля абвяшчэння аб вывадзе войскаў з Афганістана, афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны ЗША Джон Кёрбі на прэс-канферэнцыі "выказаў надзею на тое, што іншыя краіны змогуць паважаць суверэнітэт Афганістана". Штаты падаўлялі суверэнітэт гэтай краіны 20 гадоў, а цяпер бессаромна патрабуюць ад іншых дзяржаў ставіцца да суверэнітэту Афганістана з належнай павагай. Падвойныя стандарты і гегеманістычныя замашкі ЗША ўжо пераходзяць усе межы ў сваёй недарэчнасці і адкрытым хамстве.

Вайна ў Афганістане - гэта толькі вярхушка айсберга. Апроч яго Ірак, Сірыя, Лівія і многія іншыя краіны, якія падвяргаюцца ўзброеннаму ўмяшанню ЗША - усё без выключэння пакутуюць ад палітычнай нестабільнасці і крызісу развіцця. Іх народы жывуць у абсалютнай галечы і нявызначанасці.

Міжнародная супольнасць ужо даўно ўсвядоміла, што пад выглядам насаджэння нейкіх "дэмакратычных стандартаў" і распаўсюджвання і абароны нейкіх "правоў чалавека", ЗША на самой справе ўмешваюцца ва ўнутраныя справы іншых краін, і адну за адной ініцыююць сацыяльныя, палітычныя і эканамічныя катастрофы.

Варта адзначыць, што ўлады ЗША назвалі адной з прычын вываду войскаў з Афганістана тое, што ў цяперашні час Штаты павінны засяродзіцца на "іншых прыярытэтах" за мяжой, у тым ліку і на справах Кітая.

Звязваць вывад войскаў з Афганістана з так званым "адказам на выклікі Кітая" - гэта не проста беспадстаўны крок. Гэта дэманстрацыя таго, што амерыканскія палітыкі па-ранейшаму спрабуюць перакласці свае няўдачы на іншых - нейкіх "знешніх ворагаў" і загразлі ў мысленні часоў Халоднай вайны. Ад ідэалагічнай канфрантацыі да ваеннай інтэрвенцыі - адзін крок. Амерыканская гегемонія паўсюдна сее ў свеце хаос, але, у выніку, шкодзіць самім Штатам. Бо шматпалярнасць і глабалізацыя, роўна як і ўсё больш цеснае ўключэнне Кітая ў глабальную эканамічную і палітычную структуру - гэта працэсы, якія немагчыма ні запаволіць, ні, тым больш, спыніць.

Неважна, наколькі прафесійнымі былі паліттэхнолагі, якія пісалі гаворкі пра тое, што ЗША нібыта "дасягнулі сваіх мэтаў" у Афганістане. Словы не могуць не тое што схаваць, але нават хаця б згладзіць абсурднасць, жорсткасць і поўны правал гэтай вайны Штатаў. Як і многія іншыя падобныя заявы не змогуць ліквідаваць наступстваў злачынстваў - ужо здзейсненых і тых, што па-ранейшаму здзяйсняюцца ЗША ў дачыненні да розных краін свету.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ