Праект па вывучэнні імунітэту супраць COVID-19 стартаваў у Беларусі

2021-05-12 16:33:50
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Праект па вывучэнні імунітэту супраць каронавіруса новага тыпу / COVID-19 / стартаваў у сераду ў Беларусі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя краіны.

"Беларусы з 14 траўня змогуць паўдзельнічаць у праекце па вывучэнні імунітэту супраць COVID-19. Усе ахвотныя змогуць здаць свой біялагічны матэрыял / кроў / для даследавання на антыцелы да COVID-19. Гэта даследаванне праводзіцца для ацэнкі папуляцыйнага імунітэту насельніцтва", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Арганізуе праект Міністэрства аховы здароўя Беларусі сумесна з Расспажыўнаглядам Расіі з 14 па 19 траўня. Тэставанне на антыцелы для жыхароў Беларусі будзе бясплатнае.

Запіс на тэставанне будзе праводзіцца толькі ў электронным рэжыме. Жадаючыя змогуць зарэгістравацца і прайсці анкетаванне анлайн. Доступ для запісу на тэставанне будзе адкрыты з 12 траўня. --0--

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ