Іран пачаў масавую вытворчасць айчыннай вакцыны ад COVID-19

2021-05-12 17:33:39
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Міністэрства аховы здароўя Ірана ў аўторак прыняло першую партыю ў 300 тыс.доз айчыннай вакцыны COVIran Barekat супраць каронавіруса новага тыпу / COVID-19 /. Як заявілі мясцовыя СМІ, краіна ўжо пачала масавую вытворчасць прэпаратаў.

Паводле паведамленняў іранскага інфармацыйнага агенцтва Таснім, да 21траўня вытворчасць вакцыны COVIran Barekat дасягне 1 млн доз, а да канца чэрвеня - 10 млн доз.

З-за уведзеных Вашынгтонам санкцый, якія перашкодзілі закупцы Тэгеранам вакцын ад каронавіруса, і іншых фактараў у цяперашні час імунізацыя ў Іране праходзіць даволі павольна. Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, апублікаваных у аўторак, 1570588 чалавек у краіне атрымалі першую дозу вакцыны, 312137 чалавек - другую.

Па статыстыцы ведамства, па стане на аўторак агульная колькасць выяўленых у краіне выпадкаў заражэння наблізілася да 2,7 млн, эпідэмія ўжо забрала жыцці больш за 75 тыс. чалавек.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ