Н. Мадура заявіў, што гатовы весці дыялог з апазіцыяй пры міжнародным пасрэдніцтве

2021-05-13 17:36:50
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура заявіў у сераду ў тэлевізійным выступленні, што гатовы пры міжнародным пасрэдніцтве весці дыялог з "усімі апазіцыйнымі партыямі" з мэтай дасягнення пагаднення, якое гарантуе ўнутраны мір і стабільнасць.

"Я прыняў рашэнне весці дыялог з усімі апазіцыйнымі партыямі пры дапамозе Еўрапейскага саюза, Нарвегіі і Міжнароднай кантактнай групы па Венесуэле. Я гатовы сустрэцца з імі ў любы час, у любым месцы і ў любым фармаце", - сказаў Н. Мадура.

Н. Мадура заявіў, што гатовы запусціць механізм дыялогу, каб паглядзець, ці прынясе гэта карысць краіне. Ён спадзяецца, што радыкальныя апазіцыйныя групы адмовяцца ад намеру захапіць уладу гвалтоўным шляхам і вернуцца на шлях законных выбараў. Паводле яго слоў, асноўнай мэтай палітычнага дыялогу з'яўляецца аднаўленне нацыянальнай эканомікі і абарона дзяржаўнага суверэнітэту, і ўсе выйграюць ад прагрэсу і эканамічнага аднаўлення.

Былы старшыня Нацыянальнай асамблеі / парламента / Венесуэлы і лідар апазіцыі Хуан Гуаіда заявіў у аўторак, што спадзяецца ўступіць у дыялог з урадам Н. Мадура пры міжнародным пасрэдніцтве, а таксама прапанаваў правесці "свабодныя і справядлівыя" усеагульныя выбары пад кантролем міжнародных назіральнікаў.

У студзені 2019 года Х. Гуаіда быў абраны старшынёй Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы, затым ён абвясціў сябе "часовым прэзідэнтам" і атрымаў падтрымку ЗША, а таксама некаторых праамерыканскіх краін Лацінскай Амерыкі. Пасля няўдалай спробы дзяржаўнага перавароту 30 красавіка 2019 года ўзровень унутранай і міжнароднай падтрымкі Х. Гуаіда працягваў зніжацца. У снежні 2020 гогда ён і некаторыя падтрымліваючыя яго партыі адмовіліся ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах. Пасля перамогі на выбарах кааліцыі на чале з кіруючай партыяй Х. Гуаіда больш не мае месца ў парламенце.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ