Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі: версія аб уцечцы COVID-19 з кітайскай лабараторыі — непраўдападобная

2021-06-17 15:19:50
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан заявіў, што версія аб лабараторным паходжанні COVID-19 у горадзе Ухань — непраўдападобная. Пра гэта паведамілі мясцовыя СМІ.

"На дадзены момант мы не атрымалі звестак аб тым, што хвароба прыйшла з лабараторыі", — адзначыў Б. Джонсан у нядзелю на прэс-канферэнцыі па выніках саміту "Групы сямі".

Тым часам міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дамінік Рааб заявіў, што "лепшай інфармацыяй", якая знаходзіцца ў распараджэнні краіны, застаецца тое, што COVID-19 "пераскочыў" ад жывёл да людзей.

Лідары Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Японіі, Германіі, Францыі і Італіі, а таксама Еўрапейскага саюза завяршылі ў нядзелю свой першы вочны саміт амаль за два гады.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ