Прэм'ер-міністру Швецыі вынесены вотум недаверу

2021-06-22 13:47:54
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Парламент Швецыі 21 чэрвеня вынес вотум недаверу прэм'ер-міністру Стэфану Левену. Большасць дэпутатаў выказалася за яго адстаўку.

Вотум недаверу быў падтрыманы 181 голасам, што больш, чым патрабаваны мінімум у 175 галасоў з 349. Між тым, 109 прагаласавалі супраць, 51 устрымаўся.

Такім чынам, С. Левен стаў першым у гісторыі Швецыі дзеючым прэм'ер-міністрам, які быў зняты з пасады ў выніку вотуму недаверу.

Цяпер, паводле канстытуцыі Швецыі, ёсць два магчымых зыходы. Альбо зняты ўрад прызначыць пазачарговыя выбары, дата якіх павінна быць аб'яўлена на працягу тыдня, альбо спікер парламента павінен будзе пачаць перамовы аб фарміраванні новага ўрада на аснове вынікаў выбараў 2018 года.

"Цяпер мы будзем абдумваць, які шлях выбраць", - заявіў С. Левен на прэс-канферэнцыі пасля парламенцкай сесіі, якая парушыла пратакол COVID-19, паколькі колькасць парламентарыяў перавысіла 50 чалавек.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ