​Пандэмія працягвае ствараць рызыкі для эканомікі - кіраўнік ФРС ЗША

2021-06-22 13:48:34
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня Федэральнай рэзервовай сістэмы/ ФРС / ЗША Джэром Паўэл заявіў у панядзелак, што пандэмія COVID-19 працягвае ствараць рызыкі для развіцця эканомікі краіны, паколькі тэмпы вакцынацыі замарудзіліся.

"Прагрэс у галіне вакцынацыі абмежаваў распаўсюджванне COVID-19 і, верагодна, працягне зніжаць уплыў крызісу грамадскай аховы здароўя на эканоміку", -- гаворыцца ў яго заяве, апублікаванай у панядзелак на сайце ФРС, якая была падрыхтавана для слуханняў у падкамітэце Палаты прадстаўнікоў па каронавірусным крызісе, прызначаных на аўторак.

"Аднак тэмпы вакцынацыі замарудзіліся, і новыя штамы віруса па-ранейшаму ўяўляюць небяспеку. Далейшы прагрэс у галіне вакцынацыі будзе спрыяць вяртанню да больш нармальных эканамічных умоваў", - адзначыў кіраўнік ФРС.

Раней эксперты ў галіне грамадскай аховы здароўя папярэдзілі, што вельмі заразны штам "Дэльта" па-ранейшаму пагражае ЗША, асабліва штатам з нізкімі паказчыкамі вакцынацыі.

Штам "Дэльта", які, па словах спецыялістаў, лягчэй перадаецца і выклікае больш цяжкія сімптомы, можа прывесці да ўсплёскаў інфекцый, але іх сур'ёзнасць будзе залежыць ад паказчыкаў вакцынацыі ў кожным рэгіёне, падкрэсліў Скот Готліб, былы кіраўнік Упраўлення па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў ЗША.

Дж. Паўэл таксама заявіў, што інфляцыя ў ЗША прыкметна ўзрасла ў апошнія месяцы, паколькі працягваецца аднаўленне эканамічнай дзейнасці.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ