Узбекістан закрывае мяжу з Афганістанам з-за COVID-19

2021-06-22 16:35:26
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Спецыяльная рэспубліканская камісія па барацьбе з каронавірусам новага тыпу / COVID-19 / Узбекістана часова закрыла мяжу з Афганістанам з-за пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі ў суседняй краіне. Пра гэта паведаміла ў аўторак прэс-служба Міністэрства аховы здароўя краіны.

Прыпыняецца выдача турыстычных віз грамадзянам Афганістана і прыём заяў на атрыманне візы ад турыстычных агенцтваў.

Пункт пропуску "Тэрмез-аўтайул" змогуць па ранейшаму перасякаць супрацоўнікі дыппрадстаўніцтваў, консульскіх устаноў і міжнародных арганізацый і члены іх сем'яў, вадзіцелі міжнародных перавозак, а таксама грамадзяне Узбекістана і Афганістана, якія вяртаюцца на радзіму.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ