Беларусь ад імя 65 краін выступіла супраць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Кітая пад падставай правоў чалавека

2021-06-23 14:38:04
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Беларусь у аўторак на 47-м пасяджэнні Савета ААН па правах чалавека выступіла з сумеснай заявай ад імя 65 краін, падкрэсліўшы, што павага суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці ўсіх краін і неўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў з'яўляюцца асноўнымі прынцыпамі міжнародных адносін.

Як падкрэсліваецца ў заяве, пытанні Сянгана, Сіньцзяна і Тыбету з'яўляюцца ўнутранымі справамі Кітая, замежныя краіны не павіннны ўмешвацца ў іх. Таксама выказваецца падтрымка КНР у правядзенні палітыкі "адна краіна, дзве сістэмы" ў Асобым адміністрацыйным раёне Сянган.

У сумеснай заяве змешчаны заклік захоўваць мэты і прынцыпы Статута ААН, прытрымлівацца прынцыпаў універсальнасці, бесстароннасці, аб'ектыўнасц, паважаць права народаў усіх краін выбіраць свой уласны шлях развіцця ў галіне правоў чалавека ў адпаведнасці з нацыянальнымі ўмовамі і надаваць роўную ўвагу ўсім відам правоў чалавека. Выказваецца пратэст супраць палітызацыі пытанняў правоў чалавека і двайных стандартаў, супраць неабгрунтаваных абвінавачванняў у адрас Кітая па палітычных матывах і на аснове ілжывай інфармацыі, а таксама супраць выкарыстання правоў чалавека ў якасці падставы для ўмяшання ва ўнутраныя справы КНР.

У дадатак да вышэйзгаданай сумеснай заявы шэсць дзяржаў-членаў Савета супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Персідскага заліва апублікавалі сумеснае пасланне ў падтрымку кітайскай пазіцыі, яшчэ больш за 20 краін зрабілі асобныя заявы ў падтрымку КНР. У агульнай складанасці больш за 90 краін рознымі спосабамі выказалі сваё разуменне і падтрымку справядлівай пазіцыі Кітая.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ