Нацпаліцыя Украіны дапамагла канфіскаваць 235 кг гераіну на суму звыш 10 млн еўра

2021-06-23 17:09:09
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Нацыянальная паліцыя Украіны сумесна з праваахоўнымі органамі Малдовы перакрыла міжнародны канал кантрабанды гераіну з Ірана ў ЕС. Падчас спецаперацыі было канфіскавана 235 кг наркотыкаў, кошт якіх па цэнах чорнага рынку перавышае 10 млн еўра, паведаміла ў аўторак прэс-служба Нацпаліцыі на сваім афіцыйным сайце.

Яе кіраўнік Ігар Кліменка заявіў, што зламыснікі стварылі некалькі будаўнічых кампаній і перапраўлялі гераін ў пустацелых цаглінах. Наркотыкі спачатку прывозілі ў Беларусь транзітам праз Украіну, а затым расфасоўвалі і дастаўлялі ў Еўрасаюз.

Для выкрыцця злачыннай групоўкі была спланаваная міжнародная спецаперацыя, у якой прынялі ўдзел каля 100 украінскіх і малдаўскіх праваахоўнікаў.

Да цяперашняга моманту затрыманыя сем фігурантаў справы - грамадзяне Турцыі і Малдовы.

У пачатку бягучага года Служба бяспекі Украіны спыніла кантрабанду ў ЕС рэкорднай партыі гераіну памерам у 1,035 тоны.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ