Блакаванне ЗША сайтаў іранскіх СМІ з'яўляецца "парушэннем свабоды слова" - МЗС Ірана

2021-06-24 14:13:25
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Той факт, што амерыканскія ўлады заблакавалі сайты некалькіх іранскіх СМІ ясна сведчыць пра "сістэматычныя парушэнні свабоды слова ў свеце" з боку ЗША. Пра гэта заявіў 23 чэрвеня афіцыйны прадстаўнік МЗС Ісламскай Рэспублікі Саід Хатібзадэ.

У апублікаванай на сайце МЗС Ірана заяве ён сказаў, што ўчынак ЗША ўшчамляе магчымасці СМІ, пры гэтым назваўшы яго ганебным падвойным стандартам". Цяперашняя адміністрацыя цалкам ідзе дарожкай, пракладзенай ранейшай адміністрацыяй. Такая палітыка ЗША асуджаная толькі на правал, дадаў ён.

Паводле яго слоў, урад Ірана выказвае пратэст супраць "неправамерных дзеянняў і актаў булінгу" з боку ЗША.

Улады ЗША напярэдадні, 22 чэрвеня, заблакавалі больш за 30 сайтаў іранскіх СМІ з нагоды "парушэння санкцый". Як адзначылі ў заяве, апублікаванай Міністэрствам юстыцыі ЗША ў той жа дзень, былі заблакаваныя 33 інтэрнэт-старонкі, якія выкарыстоўваюцца Іранскім саюзам ісламскага радыё і тэлебачання, і 3 сайта, якія кантралююцца рухам "Катаіб Хэзбала". Дамены ўсіх згаданых сайтаў належаць амерыканскім кампаніям. Іранскі саюз ісламскага радыё і тэлебачання і апалчэнне "Катаіб Хэзбала" раней ужо траплялі ў санкцыйныя спісы ЗША.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ