10-я Міжнародная выстава ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2021 адкрылася ў Мінску

2021-06-24 15:19:20
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У сераду ў Мінску адкрылася 10-я Міжнародная выстава ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2021. На плошчах "Мінск-арэны" прадстаўлены больш за 300 узораў найноўшых беларускіх відаў узбраенняў, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, 177 з іх - упершыню.

У Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэце Беларусі вызначылі ТОП-12 новых распрацовак, якія прадэманстраваны на выставе. У гэты пералік патрапіла прадукцыя практычна па ўсяму спектру напрамкаў развіцця сучасных узбраенняў і тэхнікі - сродкі рухомасці, ударныя беспілотныя лятальныя апараты, сродкі агнявога паражэння, стралковая зброя, сродкі сувязі, разведкі і радыёэлектроннай барацьбы.

На выставе праходзяць прэзентацыі ўдарных беспілотных лятальных апаратаў распрацоўкі ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод": УБАК-25 "Чакан" з баявой нагрузкай да 2 кг і далёкасцю баявога прымянення да 25 км і УБАК-70 "Лоўчы" з баявой нагрузкай да 20 кг і радыюсам баявога прымянення да 70 км.

Кампанія "Расабаронэкспарт" арганізавала адзіную расійскую экспазіцыю, на якой прадстаўлены мадэлі транспартна-баявога верталёта Мі-35М, бронетранспарцёр БТР-82А і зенітна-ракетны комплекс "Тор-М2КМ" з баявымі і тэхнічнымі сродкамі ў модульным выкананні. Акрамя таго, паказаны макеты знакамітых снайперскіх вінтовак SVLK-14S "Змрок" і DVL-10V3 "Ваўкадаў" вытворчасці ТАА "КБІС", комплекс процідзеяння БЛА "Пішчаль-ПРА" канцэрна "Аўтаматыка" і многае іншае.

Наведвальнікі выставы могуць азнаёміцца з электроннымі трэнажорамі для падрыхтоўкі ваенных спецыялістаў. Яны дазваляюць мадэляваць надзвычайныя дзеянні і сітуацыі, ацэньваць тэарэтычныя веды і практычныя навыкі навучэнцаў.

Выстава MILEX у Беларусі праводзіцца з 2001 года і аб'ядноўвае вядучыя айчынныя і сусветныя кампаніі ваеннага прызначэння. З'яўляецца адной з самых буйных экспазіцый ва ўсходне-еўрапейскім рэгіёне па дэманстрацыі бранятанкавай тэхнікі, авіяцыі і ракетна-касмічных комплексаў, аэракасмічных тэхналогій, ракетнага, артылерыйскага і стралковага ўзбраення сістэмы СПА малога і сярэдняга радыюса дзеяння.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ