У Берліне прайшла міжнародная канферэнцыя па Лівіі

2021-06-24 17:21:39
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Міжнародная канферэнцыя па лівійскім урэгуляванні прайшла ў сераду ў Берліне. Яе ўдзельнікі заклікалі знешнія сілы спыніць умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Лівіі і запатрабавалі ад замежных узброеных фарміраванняў і наёмных войскаў пакінуць лівійскую тэрыторыю для садзейнічання дасягненню міру і стабільнасці ў гэтай паўночнаафрыканскай краіне.

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш прыняў удзел у цяперашняй канферэнцыі ў анлайн-фармаце. Паводле яго слоў, канфліктуючыя ў Лівіі бакі ў кастрычніку мінулага года дасягнулі пагаднення аб спыненні агню. У цяперашні час вывад замежных сіл з Лівіі з'яўляецца ключом да ажыццяўлення міру ў краіне. ААН у бліжэйшы час накіруе першую групу назіральнікаў у лівійскую сталіцу Трыпалі для кантролю за спыненнем агню.

Канцлер ФРГ Ангела Меркель на канферэнцыі падкрэсліла, што лівійскі народ павінен сам вызначаць сваю будучыню, а міжнародная супольнасць гатова падтрымаць лівійскі народ на абраным ім шляху. Міністр замежных спраў Германіі Хайка Маас заявіў, што бакі не прыпыняць свае намаганні, пакуль усе замежныя сілы не пакінуць Лівію.

Прэм'ер-міністр новага Урада нацыянальнага адзінства Лівіі Абдэль Хамід Дбейба адзначыў, што краіна цяпер перажывае крытычны этап, разам з тым гэты этап поўны надзеі. Нягледзячы на шматлікія цяжкасці, бакі дасягнулі кансенсусу аб тым, што вяртання да вайны няма. Ён выказаў надзею, што знешнія сілы не будуць ўмешвацца ва ўнутраныя справы Лівіі і перашкаджаць правядзенню запланаваных на канец бягучага года выбараў. Кіраўнік МЗС Лівіі Наджла Мангуш сказала, што на гэтай канферэнцыі быў дасягнуты пазітыўны прагрэс у садзейнічанні вываду наймітаў. Бакі канфлікту гатовыя пачаць вывад наёмных войскаў з лівійскай тэрыторыі ў бліжэйшыя дні.

На цяперашняй аднадзённай канферэнцыі прысутнічалі прадстаўнікі з больш за дзесяць краін, у тым ліку Германіі, Лівіі, ЗША, Расіі, Кітая, Вялікабрытаніі, Францыі, а таксама такіх міжнародных арганізацый, як ААН, Еўрапейскі саюз, Афрыканскі саюз і Ліга арабскіх дзяржаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ