Былы прэзідэнт Філіпін Бенігна Акіна III памёр ва ўзросце 61 года

2021-06-24 17:22:24
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Былы прэзідэнт Філіпін Бенігна Акіна III памёр у чацвер раніцай ва ўзросце 61 года. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Гары Роке.

Г. Роке выказаў спачуванні сям'і Б. Акіна, якая пакуль не апублікавала афіцыйнае паведамленне пра смерць экс-прэзідэнта.

Паводле звестак мясцовых СМІ, у чацвер раніцай Б. Акіна быў дастаўлены ў адзін са шпіталяў у прыгарадзе Кесон-Сіці. Прычынай смерці стала сардэчная недастатковасць.

Б. Акіна займаў пасаду прэзідэнта Філіпін з 2010 па 2016 гады.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ