У ААН заявілі аб магчымай гібелі 300 мігрантаў ля берагоў Емена

2021-06-25 17:36:27
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па інфармацыі, якая паступіла з Адена, каля 300 мігрантаў, як мяркуецца, загінулі ў выніку нядаўняга інцыдэнту з суднам, якое перакулілася ля берагоў Емена. Пра гэта паведаміў гуманітарны каардынатар ААН па Емену Дэвід Грэслі на міжнародным форуме ў чацвер, не раскрыўшы падрабязнасцяў таго, што здарылася.

Прадстаўнік адміністрацыі правінцыі Лахдж на поўдні Емена Садан Яфі паведаміў Сіньхуа ў той дзень, што 14 чэрвеня ля берагоў гэтай правінцыі перавярнулася судна з мігрантамі. Мясцовыя жыхары выявілі не менш за 25 целаў загінуўшых.

Ён адзначыў, што паводле звестак кіраўніка мясцовага племені, судна затанула ля заходніх берагоў правінцыі Лахдж, у выніку загінулабольшасць мігрантаў і еменскіх маракоў, якія знаходзіліся на борце.

Як паведамілі дасведчаныя крыніцы, судна накіроўвалася з порта ў Джыбуці. На борце знаходзіліся 306 чалавек, толькі пяць з іх былі выратаваныя.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ