У Канадзе і ЗША назіраецца хваля спёкі

2021-06-30 16:55:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У апошнія дні на некаторыя раёны Канады і ЗША абрынулася хваля спёкі, тэмпература паветра ў многіх населеных пунктах дасягнула рэкордна высокіх значэнняў. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, 28 чэрвеня ў вёсцы Літан у правінцыі Брытанская Калумбія на паўднёвым захадзе Канады максімальная тэмпература паветра дасягнула 47,9 градуса па Цэльсіі, што з'яўляецца гістарычным рэкордам у краіне.

У мінулыя выходныя тэмпературныя рэкорды былі пабітыя ў больш чым 40 населеных пунктах Брытанскай Калумбіі, у тым ліку ва Уістлеры -- вядомым гарналыжным курорце.

Многія раёны на паўночным захадзе Злучаных Штатаў, прылеглыя да Канады, таксама пацярпелі ад спёкі. 28 чэрвеня тэмпература паветра ў Сіэтле /штат Вашынгтон/ дасягнула 42 градусаў па Цэльсіі. У Портлендзе, найбуйнейшым горадзе штата Арэгон, тэмпература б'е рэкорды ўжо некалькі дзён, у аўторак яна пераваліла за 46 градусаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ