М. Абас правёў тэлефонную размову з сыходзячым прэзідэнтам Ізраіля

2021-07-07 15:27:08
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэзідэнт Палесціны Махмуд Абас у аўторак падчас тэлефоннай размовы з сыходзячым прэзідэнтам Ізраіля Рэўвенам Рыўліным выказаў надзею на больш хуткае дасягненне міру паміж Ізраілем і Палесцінай.

Як паведамляе афіцыйнае інфармагенцтва ВАФА, Р. Рыўлін падзякаваў М. Абаса за рэдкую магчымасць пагутарыць па тэлефоне. Іншыя падрабязнасці не прыводзяцца.

Як паведамляе ізраільскае радыё, перамовы адбыліся дзякуючы намаганням каардынатара дзеянняў ізраільскага ўрада на палесцінскіх тэрыторыях Гасана Аліяна.

Палесціна-ізраільскі мірны працэс зайшоў у тупік у красавіку 2014 года пасля дзевяці месяцаў мірных перамоваў пад эгідай ЗША, якія не прынеслі істотнага прагрэсу.

Р. Рыўлін на гэтым тыдні закончыць свой сямігадовы тэрмін і пакіне пасаду прэзідэнта. На змену яму прыйдзе Іцхак Герцаг, якога ў чэрвені выбраў Кнэсет. Афіцыйная цырымонія прысягі адбудзецца 9 ліпеня.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ