30 % дарослых у ЗША адмовіліся ад прышчэпкі супраць COVID-19

2021-07-07 16:57:47
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Як паказала нядаўняе апытанне, 30 % дарослых у ЗША не прышчапіліся ад COVID-19 і не плануюць гэта рабіць, што абцяжарвае аднаўленне краіны пасля пандэміі. Пра гэта паведаміла амерыканская тэлевізійная сетка ABC.

Паводле апытання ABC News і Washington Post, апублікаванага ў нядзелю, з 73 працэнтаў, якія адмовіліся ад вакцынацыі, заявілі, што амерыканскія чыноўнікі перабольшваюць рызыкі ад штаму "Дэльта" COVID-19. 79 % рэспандэнтаў сказалі, што ў іх мала або зусім няма рызык заражэння.

Прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн, службовыя асобы ў сферы аховы здароўя і інш. назвалі гэты штам больш заразным, што ўяўляе значную рызыку для непрышчэпленых людзей, паколькі ў цяперашні час на гэты штам прыпадае больш за чвэрць новых выпадкаў COVID-19 у краіне.

"План урада па барацьбе з пандэміяй з дапамогай вакцынацыі, падобна, зайшоў у тупік. Усяго 60 % рэспандэнтаў у гэтым апытанні ... паведамілі, што атрымалі прынамсі адну дозу вакцыны ад COVID-19", -- гаворыцца ў паведамленні.

"Хоць гэта ніжэй за афіцыйныя ацэнкі / 66,8% паводле даных Цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў/, але гэта пацвярджае невыкананне мэты Дж. Байдэна - вакцынацыя 70% прынамсі адной дозай да 4 ліпеня", -- адзначаецца ў паведамленні. Сярод непрышчэпленых расце доля тых, хто сцвярджае, што хутчэй за ўсё ці дакладна не будзе прышчапляцца-у цяперашні час такіх людзей налічваецца 74 %, а ў красавіку іх было 55 %.

Паводле даных Цэнтра сістэмных навук і інжынерыі Універсітэта Джонса Хопкінса, да вечара аўторка, 6 ліпеня ў ЗША зарэгістравана больш за 33,7 млн выпадкаў COVID-19, звыш 605 тыс. чалавек памерлі ад інфекцыі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ