92 чалавекі загінулі ў выніку моцнага пажару ў бальніцы на поўдні Ірака

2021-07-14 17:11:18
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па меншай меры 92 чалавекі загінулі і дзясяткі пацярпелі ў выніку моцнага пажару, які адбыўся ў бальніцы правінцыі Дзі-Кар на поўдні Ірака, паведамляе Нацыянальнае інфармацыйнае агенцтва.

Пажар успыхнуў напярэдадні вечарам у каранцінным цэнтры бальніцы Аль-Хусэйн у правінцыйнай сталіцы Эн-Насір і хутка распаўсюдзіўся на 20 аўтафургонаў з кампазітнымі панэлямі.

Пажарныя і атрады грамадзянскай абароны тэрмінова прыбылі на месца здарэння, каб эвакуіраваць пацыентаў і медперсанал. Праз некалькі гадзін агонь быў патушаны.

Прэм'ер-міністр краіны Мустафа Аль-Казымі правёў пасяджэнне кабінета міністраў, на якім паабяцаў абвясціць вынікі расследавання пажару на працягу тыдня. Ён таксама прыняў рашэнне адхіліць ад пасады і заключыць пад варту кіраўніка мясцовага дэпартамента аховы здароўя, дырэктара бальніцы і начальніка грамадзянскай абароны правінцыі, а таксама распарадзіўся правесці расследаванне смяротнага інцыдэнту.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ