"Дэльта" можа стаць дамінуючым штамам COVID-19 -- СААЗ

2021-07-15 17:09:33
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На сённяшні дзень штам каранавіруса "Дэльта" выяўлены ў 111 краінах. Ён можа стаць дамінуючым штамам COVID-19 у свеце, што прывядзе да павелічэння колькасці заражэнняў і смерцяў, паведаміла ў сераду Сусветная арганізацыя аховы здароўя.

Як гаворыцца ў прэс-рэлізе СААЗ, на мінулым тыдні аб першых выпадках выяўлення штаму "Дэльта" паведамілі 15 краін, у тым ліку Афганістан, Нігерыя і Эквадор.

Арганізацыя папярэдзіла, што "Дэльта", верагодна, распаўсюдзіцца на яшчэ большуюколькасць краін і стане дамінуючым варыянтам COVID-19 "у бліжэйшыя месяцы".

Паводле інфармацыі СААЗ, за апошні тыдзень колькасць новых выпадкаў COVID-19 рэзка ўзрасла ва ўсім свеце.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ