Дыпламаты з 48 краін выступілі супраць палітызацыі пошукаў крыніцы COVID-19

2021-07-16 12:07:47
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Пастаянныя прадстаўнікі 48 краін у Аддзяленні ААН у Жэневе 15 ліпеня звярнуліся да генеральнага дырэктара Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, выказаўшы падтрымку далейшаму вывучэнню паходжання каранавіруса новага тыпу ў глабальным маштабе і выступіўшы супраць палітызацыі такіх даследаванняў.

Як падкрэслілі дыпламаты, COVID-19 з'яўляецца агульным ворагам чалавецтва, і яго можна перамагчы толькі праз салідарнасць і супрацоўніцтва сусветнай супольнасці.

У сваім лісце кіраўніку СААЗ яны адзначылі, што супрацоўніцтва па пытанні вывучэння паходжання SARS-CoV-2 з'яўляецца важным аспектам барацьбы з пандэміяй COVID-19. "Згодна з рэзалюцыяй 73.1 Сусветнай асамблеі аховы здароўя, якая рэгламентуе барацьбу з COVID-19, мэтай пошукаў з'яўляецца вызначэнне заанознай крыніцы віруса і шляхоў яго перадачы чалавечай папуляцыі, у тым ліку вывучэнне магчымай ролі прамежкавых гаспадароў", — адзначаецца ў тэксце ліста.

Дыпламаты таксама віталі публікацыю сумеснага даклада аб выніках арганізаванага СААЗ глабальнага даследавання паходжання SARS-CoV-2 і высока ацанілі карпатлівую працу навукоўцаў, якія ўвайшлі ў міжнародную групу экспертаў. Глабальнае даследаванне паходжання SARS-CoV-2 "павінна грунтавацца на гэтым навуковым дакладзе і кіравацца ім", падкрэслілі пастаянныя прадстаўнікі 48 краін.

Яны заклікалі Сакратарыят СААЗ у адпаведнасці з рэзалюцыямі Сусветнай асамблеі аховы здароўя супрацоўнічаць з краінамі-членамі для далейшага вывучэння паходжання SARS-CoV-2 па ўсім свеце, а таксама прымаць эфектыўныя меры, каб не дапусціць умяшання палітычных фактараў у працэс даследавання.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ