Афганістан адклікаў свайго амбасадара ў Пакістане

2021-07-19 17:11:39
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Міністэрства замежных спраў Афганістана ў нядзелю абвясціла аб адклiканнi амбасадара ў Пакістане і высокапастаўленых дыпламатаў.

Як гаворыцца ў заяве ведамства, апублікаванай у той дзень, дачка пасла Афганістана была выкрадзена ў Пакістане, у сувязі з гэтым урад Афганістана адклікае свайго амбасадара і высокапастаўленых дыпламатычных супрацоўнікаў у Пакістане да таго часу, пакуль не будзе ліквідаваная пагроза іх бяспецы, а таксама пакуль не ўдасца арыштаваць выкрадальнікаў і прыцягнуць іх да адказнасці.

МЗС таксама паведаміла аб адпраўцы дэлегацыі з Афганістана ў Пакістан для ацэнкі і сачэння за развіццём гэтай справы, далейшыя меры будуць прынятыя на падставе новых даных.

Як паведамляецца, у пятніцу невядомыя выкралі дачку пасла Афганістана ў Пакістане. Дзяўчыну катавалі і праз некалькі гадзін адпусцілі. Міністэрства замежных спраў Афганістана ў суботу асудзіла выкраданне, выказаўшы глыбокую занепакоенасць сітуацыяй з забеспячэннем бяспекі дыпламатаў у Пакістане і членаў іх сем'яў.

У апошні час у адносінах паміж дзвюма краінамі ўзмацнілася напружанасць. Прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані ў чацвер асудзіў Пакістан за падтрымку руху "Талібан", заявіўшы, што ў чэрвені больш за 10 тыс. баевікоў праніклі ў Афганістан з Пакістана і іншых месцаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ