Іран пачаў экспартаваць нафту праз новы нафтаправод у абыход Армузскага праліва

2021-07-23 18:53:41
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У чацвер, 22-га ліпеня, Іран афіцыйна пачаў экспартаваць нафту праз новы нафтаправод у абыход Армузскага праліва. Прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані заявіў на анлайн-цырымоніі, што гэта адказ на блакаванне Злучанымі Штатамі экспарту іранскай нафты.

Як паведамляе агенцтва ІРНА, 1000-кіламетровы трубаправод ідзе з правінцыі Бушыр да порта Джаск на беразе Аманскага заліва. На першым этапе ён дазволіць перапампоўваць 300 тыс. барэляў нафты ў суткі, у будучыні гэты паказчык можа дасягнуць 1 млн барэляў.

На цырымоніі Х. Раўхані абвінаваціў Злучаныя Штаты ў вядзенні "эканамічнай вайны" для перашкоды экспарту іранскай нафты і развіццю нафтавай прамысловасці Ірана.

Іран і іншыя краіны Персідскага заліва, такія як Саудаўская Аравія, Ірак, Катар і ААЭ, экспартуюць сырую нафту праз Армузскі праліў. Іран раней пагражаў перакрыць гэты праліў, калі ЗША сваімі санкцыямі заблакуюць экспарт іранскай нафты.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ